Тракайскі паўастраўны замак
Выгляд
Замак | |
Тракайскі паўастраўны замак | |
---|---|
54°38′46″ пн. ш. 24°56′13″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тракайскі паўастраўны замак — абарончае збудаванне Вялікага Княства Літоўскага ў горадзе Трокі (сучасны Тракай у Літве).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- XIV стагоддзе — будаўніцтва мураванага Ніжняга замка.
- 1382—1383 — спустошаны крыжакамі.
- 1414—1439 — адноўлены Вітаўтам, змураваны Верхні замак.
- 1953—1961 — кансервацыя рэшткаў замка.
- 2002 — пачалася рэстаўрацыя на Ахвярнай гары (Верхнім замку).
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Тракайскі паўвастраўны замак быў збудаваны, як рэзідэнцыя вялікага князя Кейстута, суваладара Альгерда. Замак складаўся з дзвюх частак - непасрэдна замка або Верхняга і прылеглага да горада Трокаў нашмат большага па памерах прадзамча, або Ніжняга замка. У той час як Верхні замак доўгі час заставаўся драўляным, Ніжні Тракайскі замак быў ужо ў XIV стагоддзі абнесены мурам і 6—7 вежамі. У далейшым на верхнім замку Вітаўт збудаваў велікакняжацкі палац.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тракайскі паўастраўны замак
- Замак Стары (Трокі) на Radzima.org